Dzieciuki узялі ўдзел у міжнародным трыб’юце The Pogues

|

Ідэя праекту належыць Уладзімеру “Андрэічу” Кіпелаву з Навасібірску: “Гэта першы міжнародны трыб’ют айцам кельцкага панку. The Pogues гэтую ідэю ўхвалілі. У ім узялі ўдзел музыкі з ЗША, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Інданезіі, Чэхіі, Славеніі, Італіі, Польшчы, Беларусі, Украіны і Расіі. Самыя знакамітыя п’яныя ірландскія балады эпохі шпілек, падраных пінжакоў і ўзлахмачаных галоваў прагучалі на пяці мовах“, – зазначыў Tuzin.fm прадзюсар праекту.

 

З Беларусі ў трыб’юце ўзялі ўдзел тры каманды. Гурт Dzieciuki выканаў “Streams Of Whiskey“, якая ў вольным перакладзе Андрэя Хадановіча атрымала назву “Не Саскочу!”. “Crow Dog Clan” пераспявалі “Oretown”, а “Всё_CRAZY” пераклалі на расійскую “My Baby’s Gone”.

 

 

Альбом можна спампаваць з Bandcamp. У найлепшай якасці ён даступны для спампоўвання па гэтай спасылцы.