Абяцанага чакаюць 5 гадоў

|

Начальнік службы электрасувязі гродзенскага РУП “Белтэлеком” паведаміў “Твайму стылю”, што да канца месяца будзе падключана 80% абанентаў, якія сталі на чаргу да 2005 года, а 18 снежня “Белтэлеком” выдасць нумар апошняму з гэтага спісу.

Зараз у горадзе працуе 130 тысяч тэлефонаў, 13 тысяч заявак на падключэнне чакаюць сваёй чаргі.

6000 з іх сталі на чаргу сёлета, 1800 – пяць і больш гадоў таму.

Даўжэй за астатніх асабістага тэлефона давядзецца чакаць жыхарам старых дамоў у старых раёнах. Каб усталяваць тэлефон такім людзям, неабходна падрыхтаваць не толькі асобны праект але і падвесці новыя магістралі.

Новабудоўлі і аграгарадкі, па словах супрацоўнікаў “Белтэлекому”, здаюцца ў эксплуатацыю ўжо тэлефанізаванымі.