Дарога да АЭС, якой няма
Дарожныя будаўнікі ідуць з двух бакоў: ад вёскі Газа і насустрач ім ад вёскі Баброўнікі.
Між тым, Астравецкая пляцоўка да гэтай пары не зацверджаная ў якасці месца будаўніцтва АЭС.
Канчатковае рашэнне мусіць прымацца з улікам меркаванняў грамадскасці. Відаць, ініцыятары будаўніцтва ў іх упэўненыя, бо жытло для будучых будаўнікоў АЭС амаль гатовае.
Затое геолагі працягваюць працу на пляцоўцы: яе перасякае тэктанічны разлом, на якім нельга будаваць, таму нават дакладнае месца магчымага будаўніцтва пакуль невядомае.
Грошаў на яго таксама няма.
Калі атамная будоўля на Гродзеншчыне ўсё ж будзе замарожаная, новая сучасная шаша, пракладзеная сярод лясоў і палёў, ператворыцца ў дарогу ў нікуды.
Паводле http://naviny.by