АМАТАРЫ ПТУШАК ЗАПРАШАЮЦЬ НА КАНФЕРЭНЦЫЮ
Акрамя цікавых прэзентацый, падрыхтаваных выступоўцамі са Швецыі, Фінляндыі, Мінску, Гродна і Брэста, гасцей чакае адкрыццё фотавыставы «Нашы птушкі-2009» (на якой кожны можа не толькі прагаласаваць за найлепшыя працы, але і замовіць іх), спаборы, прэм’ера беларускага навукова-папулярнага фільму «Лёс зубра». Вы зможаце далучыцца да сябраў АПБ, набыць усё неабходнае для вызначэньня і вывучэння птушак (між іншым, папяровы і відэа-вызначальнік на DVD на беларускай мове).
Чаму назіранні за птушкамі – адно з самых масавых хобі на Захадзе? Што рабіць, каб далучыцца да аматараў назіранняў птушак у Беларусі? Як быў звязаны заснавальнік Гарадзенскага заапарку Ян Каханоўскі з аховай птушак? Дзякуючы каму захавалася Белавежская пушча? Якім шляхам нашы птушкі ляцяць у Афрыку і якім вяртаюцца? На ўсе гэтыя і шматлікія іншыя пытанні вы зможаце атрымаць адказы, калі прымеце ўдзел у канфэрэнцыі. Падрабязная праграма канфэрэнцыі – на вэб-пляцоўцы: http://ptushki.org/news/zaprashaem_na_kanferentciyu_grodzenskaga_ablasnoga_addzyalennya/.
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Фота Алінкі НОВІК