Рэканструкцыю трасы М6 Мінск-Гродна пачнуць у чэрвені 2016 года
Рэканструкцыя аўтадарогі будзе фінансавацца з двух крыніц – сродкаў Сусветнага банка і кітайскай крэдытнай лініі. Сусветны банк прафінансуе працы на ўчастку трасы з 57-га па 211-ы кіламетр. На гэтым аб’екце выказалі жаданне працаваць каля 30 кампаній. Да чэрвеня будзе вызначаны генеральны падрадчык і пачнуцца будаўнічыя працы. Для рэканструкцыі каля 70 км дарогі ў раёне Ліды плануецца прыцягнуць сродкі кітайскай крэдытнай лініі. Чакаецца, што будаўнічыя працы на гэтым участку атрымаецца пачаць у верасні-кастрычніку.
Усяго падлягае рэканструкцыі 160 км аўтамагістралі, астатняя яе частка ўжо адпавядае патрабаванням дарогі першай катэгорыі.
Рэканструкцыя М6 павінна быць завершана да 2018 года. Траса даўжынёй 272 км будзе адпавядаць еўрапейскім стандартам. Шырыня праезнай часткі ў адзін бок складзе 7 м, будуць уладкаваны шырокая абочына (3,75 м, у тым ліку 3 м заасфальтуюць) і раздзяляльная паласа.