Марш Жывой Памяці на вуліцах Беластока

|

Маршам па цэнтральных вуліцах Беластока пройдуць сведкі трагічных падзеяў 1939 г. якія прывялі да прымусовага вывазу ў глыб Савецкага Саюзу тысячаў жыхароў Падляшша, Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.

Большасць з вывезеных у Сібір людзей (сярод іх былі найперш прадстаўнікі інтэлегенцыі, ляснікі ды заможныя сяляне) так ніколі больш і не вярнулася на Радзімы, скончыўшы свой жыццёвы шлях на чужыне.

Па звестках вядомага беларускага даследчыка гісторыі дэпартацый з Заходняй Беларусі Юрыя Грыбоўскага, на пачатак нямецка-савецкай вайны ў аддаленых рэгіёнах Савецкага Саюза знаходзілася звыш 320 тыс. былых польскіх грамадзянаў, прымусова дэпартаваных з Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Не менш 20-25 тыс. з іх былі беларусамі.

Для ўдзелу ў Маршы Жывой Памяці ў Беласток прыехалі каля 300 дэлегацый з розных краін свету, у тым ліку – з Гродна.

Маршрут марша пройдзе ад помніка Ахвярам Катыні да Магілы невядомага Сібірака – так ў Польшчы называюць тых, хто перажыў прымусовыя дэпартацыі ў часы савецкай акупацыі.

На здымку: Марш памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій. Беласток. 2008 г.

Фота: zssport1bialystok.republika.pl