У Гродзенскай вобласці пачынаюць адключаць ацяпленне

“Аблвыканкам прыняў адпаведнае рашэнне, бо прагназуецца ўстойлівае пацяпленне. Пакуль сярэднесутачная тэмпература паветра ў рэгіёне не дасягала 8 градусаў цяпла (за апошнія суткі яна склала 6,6 градуса). Аднак як толькі гэта адбудзецца, адпаведныя службы будуць гатовыя спыніць падачу цяпла ў жыллёвы фонд і астатнія аб’екты. Чакаецца, што завяршыць ацяпляльны сезон у вобласці могуць ужо ў сераду “, – патлумачыла Наталля Прылепская.

 

У 2015 годзе ў Гродзенскай вобласці цеплазабеспячэнне ўсіх спажыўцоў спынілі 23 красавіка.