Што ў Беларусі паказаць замежніку?
Вэб-пляцоўка «Будзьма разам!» абвяшчае фотаспабор «Турыстычная Беларусь!», каб паказаць і тым і другім старадаўнюю архітэктурную спадчыну, помнікі савецкага часу, лядовыя палацы, аграгарадкі, краявіды дзікай прыроды, закінутыя хутары, дахрысціянскія курганы ці проста людзей.
Адкрыйце вашыя тэчкі з файламі ў кампутарах, прагледзьце стужкі з фотаздымкамі, назбіранымі за лета, і ўдзельнічайце ў фотаспаборы «Будзьма разам!» Тэматыка – любы жанр і аб’ект, які на ваш погляд адпавядае паняццю «Турыстычнай Беларусі».
Абавязкова напішыце колькі сказаў – чаму вы прапануеце менавіта абраны аб’ект здымкі. Адна асоба можа ўдзельнічаць адзін раз. Да разгляду прымаюцца тры першыя файлы са здымкамі з назвамі, далучаныя да ліста. Аўтар пазначае ў лісце імя і прозвішча, узрост, месца жыхарства і кантактны тэлефон. Дасылайце здымкі на адрас razam () budzma.org з пазнакай «фотаконкурс». Памер здымкаў 900х600 пікселяў.
Рэдакцыя вэб-пляцоўкі «Будзьма разам!» пакідае за сабой права не публікаваць здымкі, калі іх тэхнічная якасць відавочна непрымальная, альбо калі палічыць, што сюжэт здымку не адпавядае тэме фотаспабору.
У спаборы будуць тры пераможцы:
– паводле версіі прафесійных фатографаў (спіс экспертаў будзе апублікаваны)
– паводле версіі рэдакцыі пляцоўкі «Будзьма разам!»
– паводле вынікаў галасавання на пляцоўцы – прыз сімпатый гледачоў (адмысловая галасавалка будзе створаная адразу па заканчэнні спабору).
Апошні тэрмін – да 30 верасня. Пераможцы ў якасці прызу атрымаюць квіток на дваіх на экскурсійную паездку па Беларусі ў кастрычніку, арганізаваную Таварыствам аховы помнікаў і аб’яднаннем «Гісторыка».
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны