Тыдзень нефармальнай адукацыі

| Без катэгорыі

Тэма сёлетняга Тыдня: «Нефармальная адукацыя (НФА) у Беларусі – да павышэння якасці жыцця».

Мэта «Тыдня НФА – 2009» – прадэманстраваць, якім чынам нефармальная адукацыя можа спрыяць павышэнню якасці жыцця чалавека. Паляпшэнне якасці жыцця апроч іншых вызначэнняў можа разумецца таксама як магчымасць вольнага выбару чалавекам розных ладаў жыцця. Чым больш чалавек мае для выбару ладаў жыцця, тым вышэй якасць яго жыцця.

Нефармальная адукацыя ў гэтым выпадку можа разглядацца як інструмент, які дазваляе зразумець, убачыць і далучыцца да ўсёй разнастайнасці існуючых і магчымых ладаў жыцця, а таксама як эфектыўны інструмент, які спрыяе фармаванню ключавых сацыяльных, грамадзянскіх і іншых кампетэнцый, неабходных для гэтага. Паслугі нефармальнай адукацыі прадстаўляюцца сёння ў асноўным шэрагам няўрадавых грамадскіх арганізацый, бізнес-структурамі і ўстановамі адукацыі.

«Тыдзень нефармальнай адукацыі – 2009» скіраваны не толькі на пашырэнне разнастайнасці адукацыйных прадуктаў, прадстаўленых у Беларусі, але і разнастайнасці арганізацый і экспертаў, якія прадстаўляюць паслугі ў галіне нефармальнай адукацыі.

Удзел у правяденні мерапрыемстваў Тыдня возьмуць грамадскія арганізацыі, бізнэс-структуры, асобныя эксперты ў галіне адукацыі. Яны прывядуць у розных гарадах майстар-класы, міні-трэнінгі , прэзентацыі, круглыя сталы па пералічаных ніжэй тэмах:

 

1. Прадстаўляем разнастайнасць: ад танцавальных гурткоў да экспертных семінараў.

2. Нефармальная адукацыя: методыкі, тэхнікі, падыходы.

3. Нефармальная адукацыя: перашкоды і бар’еры на шляху паляпшэння якасці жыцця.

4. Прафесіяналізм і павышэнне кваліфікацыі ў нефармальнай адукацыі: абмен досведам паміж бізнэсам, НГА і царкоўнымі адукацыйнымі ініцыятывамі.

5. Нефармальная адукацыя: пашырэнне кампетэнцый як шлях да паляпшэння якасці жыцця.

6. Нефармальная адукацыя: – унікальнае беларускае «ноў хаў».

7. Разам да паляпшэння якасці жыцця: планы і перспектывы.

Некаторыя з мерапрыемстваў Тыдня пройдуць і ў Гродне. Сачыце за інфармацыяй у “Тваім стылі”!