Фотафакт: у Гродне расце дуб, які пасадзіў Васіль Быкаў

У двары дома па вуліцы Свярдлова, 18, дзе цяпер знаходзіцца «Еўраопт», расце дуб, некалі пасаджаны вялікім пісьменнікам. Менавіта ў гэтым доме жыў Васіль Быкаў у сваю бытнасць у Гродне. Цяпер невядома, калі менавіта і з якой нагоды было пасаджана дрэва. Гродназнаўца Таццяна Касатая лічыць верагодным, што саджаў яго Быкаў разам з сынам Васілём, магчыма, у якасці ўдзелу ў добраўпарадкаванні і азеляненні двара.

 

Фота ў адным з нумароў газеты "Пагоня". Аўтар - Юлія Дарашкевіч

Фота ў адным з нумароў газеты “Пагоня”. Аўтар: Юлія Дарашкевіч

 

Яшчэ некалькі фотаздымкаў.

 

 

Пад час Тыдня лесу ў гонар Васiля Быкава супрацоўнікі лясгаса высадзілі дрэўцы на плошчы аднаго гектара на адной з дзялянак Зарубічскага ўчастка лясніцтва i ўсталявалi памятны знак.

 

 

Каштан Элізы Ажэшкі ў Гродне можа не перажыць наступнай зімы

 

Двухсотгадовыя дубы, каштан Ажэшкі і дрэва “ўверх каранямі” – карта самых старых дрэваў Гродна