«Чёрный список» Минприроды: какие гродненские предприятия больше всего загрязняли окружающую среду

– У спіс увайшлі прадпрыемствы – забруджвальнікі навакольнага асяроддзя, якія не выконвалі ўмовы адвядзення сцёкавых вод і ўмовы выкідаў забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе, сістэматычна перавышалі дапушчальныя нарматывы, не прымалі належных мер па ліквідацыі парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, прычынілі найбольшую шкоду навакольнаму асяроддзю ў выніку сваёй гаспадарчай дзейнасці , – распавёў начальнік кантрольнай дзейнасці і арганізацыйнай работы Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Віндзігульскі.

 

У апошні час больш за ўсё нязручнасцяў эколагам дастаўляе замежнае прадпрыемства “Кронаспан”. На працягу 2015 года яно неаднаразова парушала прыродаахоўнае заканадаўства.

 

 

Па словах Дзмітрыя Віндзігульскага, ЗТАА “Кронаспан” практычна не надае ўвагу ахове прыроды. 18 мільёнаў прадпрыемства заплаціла за парушэнне Закона РБ “Аб экалагічнай экспертызе”, 6,7 – за забруджванне паветра. Таксама Смаргонская інспекцыя 4 разы прыцягвала да адказнасці юрыдычную асобу – штрафныя санкцыі склалі 58,3 мільёна. За ўсё “Кронаспан” заплаціў 83 мільёны за год.

 

У гарадзенскім “чорным спісе” не абышлося і без ЖКГ, як, у прынцыпе, адбываецца ва ўсіх абласцях краіны. Справа ў тым, што ў спіс парушальнікаў трапляюць тыя камунальныя гаспадаркі, ачышчальныя збудаванні якіх перапрацоўваюць сцёкі харчовых або прамысловых прадпрыемстваў, а не толькі бытавыя воды. Лідарам нашага рэгіёну з’яўляецца Ашмянская ЖКГ.

 

– Ачышчальныя збудаванні Ашмянскай ЖКГ – зусім старыя, таму з- за неэфектыўнай працы яны пастаянна забруджваюць раку Ашмянку, скідаючы сцёкавыя воды з падвышанай канцэнтрацыяй забруджвальных рэчываў. Сваю нагрузку таксама дае мясцовы дражджавы камбінат. У мінулым годзе выяўлена 4 факты забруджвання водных рэсурсаў – ЖКГ аштрафавана на 224,74 мільёна рублёў. Яшчэ выяўлена 3 выпадкі забруджвання паветра – сума прэтэнзіі 32,91 мільёны рублёў. Каб вырашыць праблему з Ашмянскай ЖКГ, трэба пабудаваць новыя ачышчальныя збудаванні, а гэта прыкладна 1,5 гадавога бюджэту раёна. Пытанне ў іх упіраецца ў грошы, – тлумачыць Віндзігульскі.

 

Очистные сооружения канализации Ошмян, osh.by

Ачышчальныя збудаванні каналізацыі Ашмян, osh.by

 

У 2015 годзе Шчучынская ЖКГ заплаціла 15,25 мільёна за забруджванне паветра і вады. У гэтым годзе камунальнікі вызначыліся – эколагі выявілі забруджванне зямель нафтапрадуктамі, за што прадпрыемства заплаціць 116,24 мільёна.

 

Што ж тычыцца парушэнняў з боку Гродзенскай гарадской ЖКГ, то напэўна гродзенцы памятаюць, як белая пена і плямы алею з’яўляліся ў рацэ Гараднічанцы ў раёне заапарка. Як пазней высветлілася, уцечка неачышчаных вод адбывалася з ачышчальных збудаванняў біялагічнай ачысткі ліўневых сцёкавых водаў у мікрараёне Дзевятоўка. Па дадзеным факце была прад’яўлена прэтэнзія на 2,04 мільёна, а службовая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці: штраф склаў 5 базавых велічынь.

 

Самым марнатраўным прадпрыемствам стаў “Шклозавод” Нёман” – за 2015 год арганізацыя заплаціла 424,81 мільёна рублёў за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства.

 

 

Завод знаходзіцца ў цэнтры горада, але пры гэтым перавышае нарматывы дапушчальных выкідаў забруджвальных рэчываў. За забруджванне паветра была двойчы прад’яўлена прэтэнзія на агульную суму 106,94 мільёна. На прадпрыемстве таксама выяўлены факт забруджвання зямель цяжкімі металамі – памер пакрыццё шкоды склаў 317,87 мільёнаў у месяц!

 

ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін» вызначыўся забруджваннем зямель нафтапрадуктамі і выдаленнем дрэў без дазволу раённай інспекцыі. За парушэнне прадпрыемства было аштрафавана на 146,435 мільёна.

 

Калі кажуць пра забруджанасць паветра ў Гродне, гараджане ўспамінаюць прадпрыемствы-гіганты «Азот» і «Хімвалакно». У народзе існуе меркаванне, што больш за ўсё дымяць і забруджваюць паветра ў Гродне менавіта яны, а таксама ЦЭЦ-2.

 

Гродненская ТЭЦ-2, energo.grodno.by

ЦЭЦ-2, energo.grodno.by

 

Аднак, па словах Дзмітрыя Віндзігульскага, гэтыя аб’екты не перавышаюць нарматывы дапушчальных выкідаў забруджвальных рэчываў, а нават наадварот, укладваюць у ахову навакольнага асяроддзя свае сродкі: усталёўваюць сучасныя сістэмы ачысткі паветра і вады.

 

– На «Азоце» ўстаноўлена 83 газаачышчальных установак, усе яны правяраюцца раз на паўгода. За 2015 год неэфектыўных установак выяўлена не было. Кожны дзень спецыялісты праводзяць кантроль за якасцю атмасфернага паветра на мяжы санітарна -ахоўнай зоны і ў бліжэйшай жылой забудове. У 2015 годзе выканана 8 736 аналізаў атмасфернага паветра – перавышэнняў гранічна дапушчальных канцэнтрацый не зафіксавана, – кажа начальнік аддзела.

 

На тэму

 

У адпаведнасці з дазволамі на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра па стане на 1 студзеня 2016 года прадпрыемствы Гродзенскай вобласці ўстаноўлены нарматывы выкідаў па 291 забруджвальных рэчываў. З іх самы вялікі аб’ём ад агульнай масы займаюць : Азот ( IV) аксід 15 413,5 тон у год ; Вуглярод аксід ( вокіс ) – 16 137,6 тон у год ,Аміяк 7 110,7 тон у год. Па астатніх паказчыках у асноўным ад некалькіх тон да 0,00 .

 

Першае фота: emaze.com