Затрыманыя злачынцы, якія рабавалі і забівалі пенсіянераў
Як паведамляе сайт Упраўлення ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкама, у вёсцы Нова-Дуброўка Шчучынскага раёна бандыты праз выбітае шкло залезлі ў дом, дзе жылі 2 сястры-пенсіянеркі. Злачынцы звязалі тым рукі і пад пагрозай нажа прымусілі сказаць, дзе знаходзяцца грошы.
Такім жа спосабам была абрабаваная і жыхарка І’я, у якой бандыты забралі тры міліёны рублёў і больш за тысячу даляраў.
Першым быў затрыманы 24-х гадовы цыган, які падазраецца ў забойстве пенсіянеркі з вёскі Забалатня ў Лідскім раёне. У хуткім часе затрымалі і двух яго паплечніц з Брэсцкай вобл.
Яшчэ адна жанчына знаходзіцца ў вышуку.
Фота dsl.by