В Гродно открылся прокат туристических байдарок. Фоторепортаж с первого тест-драйва
У бартах байдаркі чатыры незалежныя балоны, якія напампоўваюцца за 10 хвілін нажной помпай. Асобна напампоўваецца плоская падлога, дзякуючы чаму лодка устойлівая на вадзе, выдатна манеўруе і трывалая пры наездзе на перашкоды. Спецыяльныя ўстаўныя штэўні надаюць байдарцы добрую курсавую ўстойлівасць.
– Даўжыня байдаркі 4,6 метры. Грузападымальнасць 220 кг. Гэта значыць, што ў ёй зручна могуць размясціцца тры чалавекі падчас паходу выхаднога дня, альбо два чалавекі і багаж падчас рыбалкі, – распавёў Аляксандр, дырэктар фірмы пракату “V-prokate.by”.
Для рэчаў прадугледжаны гермаўпакоўкі. Яны шчыльна зачыняюцца і не прапусцяць ваду, нават калі іх кінуць у раку.
Уся байдарка з вёсламі змяшчаецца ў заплечніку. Агульная вага камплекты: 22 кг.
Першымі пасажырамі байдарак сталі хлопцы са школы Алімпійскага рэзерву. Хтосьці з іх прыйшоў на першы занятак, а хтосьці ўжо не першы год займаецца байдарачных спортам пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Пятровіча. Хлопцы часта прывозяць прызавыя месцы з рэспубліканскіх і рэгіянальных спаборніцтваў.
Спартыўныя і турыстычныя байдаркі прыкметна адрозніваюцца. У турыстычных стаўка зроблена на пасажыраў без вопыту байдарачных паходаў, а сама байдарка спраектаваная такім чынам, каб яе было практычна немагчыма перавярнуць.
– На такіх байдарках, як “Хатанга 3” , можна смела адпраўляцца ў паход па Нёмане. Шлях ад Гродна і да Аўгустоўскага канала можна пераадолець за 3,5 гадзіны. Дарослыя людзі на гэтай байдарцы па плыні змогуць развіваць хуткасць у 11 км/г, – пракаментаваў трэнер Уладзімір Пятровіч.
Сілаў дзяцей дастаткова, каб плыць па Нёмане супраць плыні. Праўда, атрымлівалася ўсё не хутка.
Калі на “Хатанзе” сплаўляцца па вузкіх рэках, то ў яе моцнасці можна не сумнявацца. Шчыльнасць тканіны каля 1 000 г/м2. Яна вытрымае нават моцныя ўдары аб карчакі.
– Камфортней за ўсё сплаўляцца на “Хатанзе” удваіх. Лёгка падладзіцца адзін пад аднаго, ёсць вялікі запас для працы вёсламі і з сабой можна павезці многія рэчы, – падзяліўся ўражаннямі камандзір атрада “ЦэнтрСпас” Яраслаў, які далучыўся да нашай прагулкі. – Калі будзе трэці чалавек і шмат рэчаў, то іх можна размясціць за бортам ў гермамяшках, прышпіленых да канату бяспекі.
Вёслы ад байдаркі таксама выдатна трымаюцца на вадзе:
Уладзімір Пятровіч падказаў і самыя цікавыя маршруты, па якіх з задавальненнем маглі б праплысці гродзенцы:
1. Ад Гродна і да Аўгустоўскага канала
2. Па самым Аўгустоўскім канале
3. Ад Сухой Даліны і да дамбы ГЭС каля Гродна:
4. Ад Котры (са Скідзеля) да дамбы ГЭС каля Гродна:
5. Для самых падрыхтаваных непаўторным стане маршрут па Нёмане з Мастоў да дамбы. Але ў гэтым выпадку ў байдарцы лепш знаходзіцца двум людзям для большай свабоды.
Калі час дазваляе, то фантазія маршрутаў наогул не абмежаваная. Да прыкладу, выдатным варыянтам можа стаць шпацыр па вытоках Нёмана з в. Свярынава.
Сохнуць байдаркі за 20-30 хвілін. Пасля гэтага яны зноў гатовыя для далейшай транспарціроўкі.
Замовіць байдаркі можна з дапамогай сайта V-prokate.by, там жа здаюцца палаткі, спальнікі, намёты і многія іншыя карысныя для паходаў рэчы.
У камплекце з байдаркі даюцца 3 вёслы, 3 камізэлькі і помпа. Кошт арэнды 1 дня складае 300 000 рублёў, 3 дзён – 750 000 рублёў. Магчымы безнаяўны разлік для юрыдычных асоб.
Адрас пункта выдачы: вул. Кастрычніцкая 4 , офіс 103 (цэнтр горада)
Тэлефоны: +37529 783-00-00 (МТС), +37529 66-55-042 (Велком), 80152-60-75-60