Старыя гарадзенскія могілкі: хроніка дэградацыі і раскрадання

Нядаўна гродзенцы заўважылі, што са старых фарных могілак па вуліцы Антонава пачалі знікаць металічныя надмагіллі і краты агароджаў. Некалькі знікла зімой 2016 года, літаральна тады, калі ў Мінску чакала на рашэнне ўладаў прапанова гісторыкаў аб уключэнні могілак у спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Могілкі ў спіс спадчыны ўключаны так і не былі. Сёння ўласнік аб’екта – жыллёва-камунальная гаспадарка Гродна, не ў стане забяспечыць захаванне магіл, міліцыя таксама не бярэцца за пошук ды лоўлю злодзеяў.

 

Са старых каталіцкіх могілак у Гродне масава сталі знікаць металічныя помнікі і агароджы

 

Найкаштоўнейшыя надмагіллі з пясчаніка ды граніта разбіваюць вандалы. Бамжы цягнуць на металалом карункавыя агароджы, табліцы ды крыжы, а чыноўнікі кажуць, што ўжо мабыць запозна займацца могілкамі – і так амаль усё панішчана.

 

Барацьба за захаванне старых гродзенскіх могілак будзе працягвацца далей, а мы прапануем чытачам “Твайго стылю” невялікую галерэю здымкаў каштоўных помнікаў на могілках, каб кожны мог пераканацца, што літаральна кожны год мы, гродзенцы, страчваем шыкоўную частку свайго мінулага.

 

Магіла Кударэўскага ў 1990, 2015 і 2016. Рэшткі металічнага пастамента з надпісам скралі сёлета

 

 

Магіла Ласкіх 1985, 2015, 2016. Верхняя частка скрадзена гэтай зімой