Індзейцы, слінгатанцы і дудлінг. Каля Гродна прайшоў артпікнік для дзяцей

|

Ініцыятыву падтрымалі гродзенскія рамеснікі, выкладчыкі ёгі, мастакі і музыкі, якія на валанцёрскіх пачатках цэлы дзень праводзілі заняткі з дзецьмі і дарослымі.

 

Была ёга для цяжарных, слінгатанцы, гімнастыка для малянят, маляванне, дудлінг, выраб калажаў, чытанне казак, развіваючая пясочніца, а таксама індзейскія гульні.

 


 

Кожны мог знайсці тое, што яму больш падабаецца. Дзецям прапаноўвалі наведаць сапраўдную індзейскую вёску, а таксама паўдзельнічаць у стварэнні эка-горада з кардона. Можна было пагуляць у настольныя гульні, даведацца сакрэты акцёрскага майстэрства і зайграць на музычных інструментах народаў свету.
Скончыўся фестываль канцэртам. Арганізатары абяцаюць паўтарыць дзіцячы артпікнік у наступным годзе.