Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродна

|

21 верасня а 15 гадзіне Экалагічнае Таварыства «Зялёная сетка» ладзіць трэнінг «Коміксы для ўстойлівага развіцця».

 

22 верасня сябры гэтага ж Таварыства ладзяць ў Гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы прагляд і абмеркаванне фільму «Гісторыя рэчаў», а 23 верасня ўладкуюцьзладзяць навучальны семінар, прысвечаны праблеме змянення клімату. Больш падрабязную інфармацыю пра гэтыя мерапрыемствы і магчымасці ўдзелу ў іх можна даведацца ў Наталлі Рабавай па маб.тэл. 8 (09) 557 64 11.

 

27 верасня грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сэктар» распачне прэзентацыю праекта «Школа маладога журналіста-13». У Гэты ж дзень адбудзецца некалькі майстар-класаў па асновах журналістыкі ў выкананні вядомых беларускіх журналістаў. Дадатковую інфармацыю пра гэта можна атрымаць у Ланы Руднік па тэлефоне 8 (029) 284 77 99.

 

Тыдні нефармальнай адукацыі ладзяцца ў Беларусі з 2002 г. шэрагам адукацыйна-асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў з розных рэгіёнаў краіны. Тэма сёлетнаяга Тыдня– «Нефармальная адукацыя ў Беларусі – да паляпшэння якасці жыцця».

 

Дадатковую інфармацыю пра гісторыю Тыдня і праграму мерапрыемстваў сёлетняга Тыдня можна знайсці па адрасе http://adukatar.net