«Гараднічанка» на старце

|

У першай сустрэчы чэмпіянату ў суботу гарадзенкі згуляюць у Мінску з «Бtрэзіной». У параўнанні з мінулым годам склад чэмпіёнак краіны 2008 г. змяніўся.

 

Як паведаміў «Твайму стылю» выканаўчы дырэктар клубe Сяргей Лемяшэўскі, у Турцыю ад’ехала брамнік Алеся Корабава, хутка народзіць дзіця лепшая снайперка каманды Валянціна Грыгор’ева, няма больш у складзе клуба і гульца зб. Беларусі Ірыны Магілінай. Тым не менш, гарадзенкі і ў гэтым сезоне настроеныя пазмагацца за залатыя медалі чэмпіянату краіны. Як і ўсе апошнія гады, іх галоўнымі канкурэнткамі будуць дзяўчаты са сталічнага БНТУ.

На здымку: у атацы адна з лідэрак «Гараднічанкі» Юлія Булава