Не толькі Галерэя Бяла. Што яшчэ варта паглядзець у Беластоку?

Беластоцкі тэатр лялек

 

У сваіх пастановах тэатр выкарыстоўвае шматлікія лялечныя і візуальныя тэхнікі, у рэпертуары ёсць спектаклі для дзяцей і дарослых.

 

Зараз у тэатры можна паглядзець “Пінокіа” ці “Чырвоны капялюшык”.

 

 

Непаўторная атракцыя: цягам гадзіны пасля кожнага спектакля можна наведваць таксама “Падвал лялек”, у якім сабраныя ўсе лялькі, касцюмы, элементы тэатральных дэкарацыі, якія выкарыстоўваліся ў старых пастаноўках.

 

Квіткі: 9-25 PLN

Адрас: Каліноўскага, 1

 

 

Опера і філармонія Падляшская

 

Найбольшая культурная ўстанова ў паўночна-усходняй Польшчы. Гэта не толькі музыка, опера, тэатр, але таксама выставачная зала, рок ці джаз-канцэрты і прыгожая, сучасная архітэктура.

 

 

Квіткі: 16-120 PLN

Адрас: Адэская, 1

 

 

Мурал “Дзяўчынка з лейкай”

 

Мурал знаходзіцца на вуліцы Пілсудскага 11/4. Намаляваны ў 2013 годзе мастачкай Натялляй Рак. Нядаўна ён стаў прадметам публічнай дыскусіі, бо камяніца, на якой знаходзіцца, выстаўленая на продаж. Пакуль малюнак застаецца, але лепш спяшацца яго пабачыць. Дарэчы, нядаўна ў Беластоку намалявалі другі падобны мурал – “Хлопчыкз вудай” (вул. Антанюкоўская, 42)

 

 

 

Мастацкая галерэя “Арсенал”

 

Галерэя прэзентуе сучаснае мастацтва, польскае і еўрапейскае: выяўленчае мастацтва, фатаграфію, скульптуру, перформанс і іншыя гатункі, а таксама арганізуе канцэрты і паказы фільмаў.

 

 

Квіткі: льготны: 4 PLN, нармальны – 8 PLN. Чацвер – уваход вольны

Адрас: ал. Міцкевіча, 2, Электрычная, 13

Час працы: аўторак-нядзеля, 10.00-18.00

 

 

Палац Браніцкіх разам з паркам

 

Нават калі вы не вельмі любіце глядзець помнікі архітэктуры, у гэтым месцы вам трэба дакладна пабываць. Палац Браніцкіх разам з паркам – сама прыгожая каштоўнасць Беластока. Калісьці яго называлі нават “Польскім Версалем”. Палац і сады навакол захавалі рысы стылю барока.

 

 

Час працы: 6.00-24.00

 

 

Цэнтр імя Людвіка Заменгофа


Ці не кожны гарадзенец ведае, што Заменгоф жыў і працаваў у нашым горадзе. Трэба аднак памятаць, большая частка яго жыцця звязана з Беластокам. У Гродне музея знакамітага лекара і стваральніка мовы эсперанта няма, а вось у нашых суседзяў – ёсць. Акрамя выставак – багатая культурная праграма і бібліятэка, у якой можна знайсці шмат літаратуры па тэме эсперанта. Раім наведваць.

 

 

Квіткі: 4,8 PLN

Адрас: Варшаўская, 19

Час працы: 10.00-17.00

 

 

Даўні фарны касцёл

 

Маленькі касцёл у стылі познага рэнесансу – самы стары мураваны будынак у Беластоку. Знаходзіцца ў суседстве нэагатычнай беластоцкай катэдры на плошчы Касцюшкі, таму ён не такі заўважны ў яе цені. Увагу прыцягваюць аздобленыя драўляныя дзверы і партал у стылі барока.

 

 

 

Рэстаран “Штука мяса”

 

Калі вы мясаед – не маглі патрапіць лепш.  Вялікі выбар гамбургераў і стэйкаў, цікавы інтэр’ер і якасныя прадукты – гэта і ёсць рэстаран “Штука мяса”. Меню пастаянна мяняецца, рэстаран запрашае на сняданкі, абеды і вячэры, а таксама – на кулінарныя заняткі.

 

 

Адрас: Кракаўская, 1

Час працы: 9.00-22.00

 

 

Скейтпарк “Венглёва”

 

Калі вы катаецеся на скейце, роліках, BMW – абавязкова бярыце іх з сабой у час паездкі ў Беласток. Скейтпарк Венглёва – сапраўды крутое месца і да таго не так даўно яго рамантавалі.

 

 

Адрас: Венглёва, 8

Час працы: 17.00-20.00

 

 

Кавярня „Тарталіна”

 

Кавярня, з якой не захочацца выходзіць. Тут шырокі выбар выпечкі з фруктамі, гароднінай, салёных і салодкіх, а таксама смакавітых піражкоў.  Тарты і смачная кава – гэта самая лепшая ідэя на кулінарны летні адпачынак у Беластоку.

 

 

Адрас: Кілінскага, 12

Час працы: 10.00-23.00

 

 

А што раіце пабачыць у Беластоку вы? Пішыце ў каментарыях пра свае любімыя месцы.