Мінск малявалі на беларускіх грошах ужо 18 раз, а вось Гродна на купюрах яшчэ не было

Так Мінск і яго славутасці друкавалі на купюрах 18 разоў. Праўда, пасля 1 студзеня 2017 года сталіца застанецца толькі на адной купюры, якая знаходзіцца ў звароце – на 500 рублях. Пакуль што гэта самая буйная новая купюра, якую нават не загружаюць у банкаматы.

 

Да 1 ліпеня на самай буйной беларускай банкноце (200 тысяч рублёў або 20 дэнамінаваныя) красаваўся архітэктурны аб’ект Магілёва – абласны мастацкі музей імя Масленікава. Ён “пераехаў” і на новыя грошы: музей намаляваны на другой па велічыні банкноце ў 200 рублёў (аналаг 2 мільёнаў старымі).

 

Гродна апынуўся адзіным абласным цэнтрам, які ні разу не адлюстроўвалі на беларускіх грашовых знаках. Рэгіён прадстаўлены Мірскім замкам (50 новых рублёў і 50 тысяч старых).

 

Каб разгледзець фота купюры, навядзіце мышкай на яе схематычны малюнак.

 

 

Інфаграфіка: Антон Дзявятаў