Крыж памяці
Памятны знак усталяваны на вайсковых могілках, на месцы перазахавання загінулых жаўнераў, парэшткі якіх былі знойдзеныя на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.
Аўтарам крыжа з’яўляецца вядомы мясцовы каваль Юрась Мацко.
Асвячэнне помніка прайшло пры ўдзеле сведкаў тых падзеяў, шматлікіх гасцей з Польшчы і жыхароў горада, якім не абыякавы яго гістарычны лёс.
Крыж паўстаў дзякуючы намаганням непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс і Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродна.
Паводле старшыні рады непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў, да гэтага часу не ў поўнай ступені высветленыя абставіны тых трагічных падзеяў:
– Вядома, што Інстытут Нацыянальнай Памяці вядзе следства па справе забіцця каля 300 чалавек … пасля гвалтоўнага захопу Гародні саветамі. Перад усім гаворка ідзе пра грамадскае насельніцтва і тых, каго захапілі ў палон.
Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі пасмяротна ўзнагародзіў камандорскім крыжам Тадэвуша Ясіньскага -13-гадовага хлопчыка, які разам з дарослымі абараняў горад у верасні 1939-га.
Паводле http://www.racyja.by/news