Сонечная электрастанцыя на 2,5 МВт пачала працу ў Шчучынскім раёне

“Гэта не першая сонечная станцыя на тэрыторыі нашага раёна. Паспяхова працуе электрастанцыя на 1,6 МВт у вёсцы Ражанка. У нашай кліматычнай паласе досыць сонечных дзён, каб зрабіць працу падобных станцый эфектыўнай”, – адзначыў Сяргей Ложачнік, старшыня Шчучынскага райвыканкама. Ён падкрэсліў, што сёння інвестары праяўляюць цікавасць да далейшага развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі ў Шчучынскім раёне. Для будаўніцтва новых сонечных электрастанцый выдзелены яшчэ два ўчасткі.

 

 

“Важна, што гэтыя аб’екты займаюць не сельгасугоддзі, пад іх размяшчэнне вылучаюцца няўдобіцы, багністая мясцовасць, альбо, як у выпадку з гэтай станцыяй, тэрыторыя былога ваеннага аэрадрома”, – распавёў Сяргей Ложачнік.

 

 

Як адзначыў суразмоўца, альтэрнатыўная энергетыка развіваецца і ў іншых сферах. Швейцарская кампанія, якая рэалізуе праект па будаўніцтве свінакомплекса ў Шчучынскім раёне, усе дахі будучых будынкаў плануе пакрыць сонечнымі батарэямі.

 

Бясплатны вецер “па талонах”. Ці прынясе карысць першы на Гарадзеншчыне ветрапарк пад Навагрудкам?