Из-за инцидента на БелАЭС Литва вручила ноту и попросила помощи у Брюсселя

|

У МЗС Літвы была выкліканая часовы павераны Беларусі ў справах Літвы Людміла Татарыновіч.

 

“Беларускаму дыпламату была ўручана нота з просьбай як мага хутчэй правесці дбайнае расследаванне гэтага інцыдэнту і азнаёміць з вынікамі расследавання Літву і іншыя суседнія дзяржавы, а таксама Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ)”, – паведаміла МЗС Літвы.

 

Гэтыя дзеянні былі зроблены праз два дні пасля таго, як Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь прызнала, што ў гэтым месяцы пры перамяшчэнні корпуса рэактара пры будаўніцтве БАЭС мела месца “няштатная сітуацыя”. Службовыя асобы Беларусі пакуль адмаўляюцца ад больш падрабязных каментароў наконт паведамленняў, якія з’явіліся ў СМІ, пра тое, што адбылося абвальванне агрэгата вагой больш за 300 тон з вышыні некалькіх метраў.

 

Літва прапануе Беларусі сфармаваць міжнародную каманду экспертаў, якая прааналізавала б вынікі расследавання і прадставіла б свае рэкамендацыі. Беларусь таксама заклікаюць запрасіць незалежных міжнародных экспертаў для ацэнкі прыдатнасці будаўнічай пляцоўкі для БАЭС, будаўнічых работ і іх якасці.

 

Літоўскія міністры замежных спраў, энергетыкі і па пытаннях навакольнага асяроддзя накіравалі ліст намесніку старшыні Еўракамісіі Марашу Шафчовічу і камісару па энергетыцы Мігель Арыас Каньетэ, у якім інфармуюць пра інцыдэнт і просяць ЕС актыўна паспрыяць у вырашэнні пытання аб ядзернай бяспецы, гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

 

Гэта не першае паведамленне пра верагодны інцыдэнт на будоўлі ў Астраўцы атамнай станцыі. Мінэнергетыкі Беларусі пацвердзіла яшчэ адзін інцыдэнт – што ў красавіку былі “пашкоджаны канструкцыі”. Мінск кажа, што гэта быў нязначны дэфект.

 

Літва крытыкуе Беларусь за тое, што пры будаўніцтве БАЭС не выконваюцца стандарты бяспекі. Мінск адкідае гэтыя прэтэнзіі як неабгрунтаваныя.

 

БАЭС ў 50 км ад Вільні будуе расійскі канцэрн “Расатам”. Першы рэактар ​​БАЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2018 года.

 

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY