Два дзіцячыя садкі плануецца здаць у Альшанцы ў 2017 годзе
“На адным з аб’ектаў у мікрараёне Паўднёвы-5 ужо выведзены нулявы цыкл. Папярэдне, здача саду ў эксплуатацыю намечана на першую палову 2017 года”, – адзначылі ў УКБ Гродзенскага гарвыканкама. Да канца бягучага года пачнецца будаўніцтва дзіцячай дашкольнай установы ў размешчаным побач мікрараёне Паўднёвы-3. Здаць яго плануюць таксама ў 2017 годзе.
Сады будуюцца па тыпавым праекце. У 12 групах яны змогуць прыняць да 300 дзяцей кожны. З’явяцца ў садках сучасныя музычны і спартыўная залы, а таксама басейн.
Прадоўжыцца ў новым спальным раёне і будаўніцтва жылля, а таксама развіццё сацыяльнай інфраструктуры. У наступным годзе плануецца здача шматкватэрнага дома, першы паверх якога будзе адведзены пад амбулаторыю для дарослых пацыентаў. Раней у адным з дамоў па аналагічнай схеме размясцілі дзіцячую амбулаторыю.
Фота: Вольга Корсун, з архіва ТС