Гродзенскія міліцыянеры дзеляцца крывёй
Першымі крывёй ахвяравалі 42 даішніка і 36 супрацоўнікаў аховы.
Да іх далучыліся зэльвенскія і слонімскія міліцыянеры.
Як паведаміла прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, учора кроў здавалі міліцыянеры Кастрычніцкага райаддзела: трыццаць шэсць супрацоўнікаў здалі па 450 грамаў крыві.
За тры тыдні донарамі сталі больш за сто супрацоўнікаў Гродзенскага ўпраўлення ўнутраных спраў.
У бліжэйшыя дні да бязтэрміновай дабрачыннай акцыі далучацца супрацоўнікі астатніх райаддзелаў міліцыі вобласці.