Камеры відэаназірання да 1 верасня з’явіцца амаль у 50% школ Гродзенскай вобласці

У поўным аб’ёме на пачатак навучальнага года камеры будуць устаноўлены ў школах Ленінскага раёна Гродна, Мастоўскага, Навагрудскага раёнаў. Да 1 верасня плануецца завяршыць абсталяванне школ Дзятлаўскага раёна.

 

“Гэту работу першыя ўстановы адукацыі вобласці пачалі некалькі гадоў таму, у апошні час працэс вядзецца больш актыўна і будзе працягнуты і ў новым навучальным годзе. Школы абсталёўваюцца камерамі з мэтай павышэння бяспекі дзяцей, выключэння доступу да школы старонніх асобаў”, – растлумачыў Аляксандр Сангін.

 

У вобласці працягваецца прыёмка навучальных устаноў да новага навучальнага года. Камісіі правяраюць выкананне ва ўстановах адукацыі правілаў пажарнай бяспекі, гатоўнасць харчаблокаў, класаў і іншае. Пашпарты гатоўнасці атрымалі каля 90% школ.

 

Фота: shutterstock.com