У пачатку верасня на мяжы могуць з’явіцца чэргі
У ГПК адзначылі, што больш за ўсё верагодныя цяжкасці на беларуска-польскай мяжы. Акрамя адмены абмежавання “адзін раз у 8 дзён”, на гэта могуць паўплываць рамонт моста праз раку Заходні Буг у пункце пропуску “Дамачава”.
Для ўпарадкавання транспартнага патоку і эканоміі часу чакання ў Дзяржпамежкамітэце рэкамендуюць пры планаванні паездкі скарыстацца сэрвісам “Чэргі на мяжы”.
Акрамя таго, з верасня бягучага года ў пункце пропуску “Брэст” уводзіцца сістэма электроннай чаргі. А ў 2017 годзе сістэма электронных чэргаў будзе ўведзена ў пунктах пропуску “Дамачава”, “Беняконі”, “Бераставіца”, “Брузгі”, “Катлоўка” і “Прывалка”.
Фота: polsha24.com