Статус немаўляці: «дзіця міру»

Павіншавалі і саміх немаўлятаў, якія, па словах прадстаўніцы «Фонду Міру» спадарыні Анжалікі Карч, цяпер «афіцыйна» лічацца дзецьмі міру.

 

align=”left” >Менавіта яна наведала радзільнае аддзяленне пры бальніцы хуткай дапамогі і асабіста павіншавала мам і іх дзетак. А шчаслівыя мамы атрымалі кветкі і грашовы падарунак у памеры 100 тыс. бел.рублёў, якому лёгка знойдуць прымяненне.

 

У бальніцы хуткай дапамогі дзецьмі міру сталі 8 немаўлятак: шэсць дзяўчынак і два хлопчыкі. У гарадскім раддоме – дзесяць. А ўвогуле па вобласці падарункі атрымалі 38 сем’яў. Таксама «Фонд Міру» адзначыў дыпломам працу радзільнага аддзялення і падзякаваў за пастаянную дапамогу, якую супрацоўнікі аказваюць фонду. Дыплом быў перададзены загадчыцам аддзяленняў спадарыні Наталлі Суравай і спадарыні Святлане Семянцовай.

 

Святлана Семянцова адзначыла, што іх аддзяленне з 2005 годў носіць міжнародны статус «бальніцы, добразычлівай да дзіцяці».

Гэта азначае, што ўмовы тут адпавядаюць глабальным крытэрам Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ).

І вось такая вясёлая абвестка

Фота аўтара