Аўгустоўскі канал стаў бязвізавым

|

Дакумент устанаўлівае бязвізавы парадак уезду і выезду на тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў турыстычных мэтах на тэрмін да пяці сутак у спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку “Аўгустоўскі канал” і прылеглых да яго тэрыторыях.

 

Такі парадак прадугледжаны для замежных грамадзян, якія перасякаюць дзяржаўную граніцу Беларусі з Польшчай цераз пункты пропуску “Лясная” (“Рудаўка”) і “Брузгі” (“Кузніца Беластоцкая”), з Літвой цераз пункты пропуску “Прывалка” (“Швяндубрэ”) і “Прывалка” (“Райгардас”).

 

Усталяванне бязвізавага парадку наведвання “Аўгустоўскага канала” мае садзейнічаць павелічэнню турыстычнага патоку на тэрыторыю парка, працоўнай занятасці мясцовага насельніцтва, прыцягненню інвестыцый у развіццё інфраструктуры парка, правядзенню міжнародных турыстычных і спартыўных мерапрыемстваў.

 

Указ дзейнічае да 31 снежня 2017 года з магчымасцю прадаўжэння на нявызначаны тэрмін. Палажэнні ўказа, што датычацца ўсталявання бязвізавага парадку ўезду і выезду для замежных грамадзян, уступаюць у сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Чыноўнікі з Гродна і Аўгустова абмеркавалі магчымасці атрымання еўрапейскіх грантаў і перспектывы бязвізавага турызму