“Вернісаж” збіраецца “пашумець”

|

Фестываль студэнцкіх тэатраў праводзіцца ў Бранску з 1989 г. З 1995 г. мае статус Міжнароднага.

Удзел у сёлетняй імпрэзе возьме 12 калектываў, у ліку якіх будуць і гарадзенцы.

Студэнцкі тэатр эстрадных мініятур “Вернісаж” быў створаны ў Гродне ў 1982 г. і неаднаразова станавіўся лаўрэатам міжнародных конкурсаў.

Так, у лістападзе мінулага года гарадзенцы атрымалі Дыплом за высокую сцэнічную культуру на Міжнародным фестывалі студэнцкіх тэатраў эстрадных мініяцюр «Шалантух 2008», які ладзіўся ў украінскім Роўна.

В. Дрэма

Фота: portal.grsu.by