Сабачая «тусоўка» ў Каробчыцах

Не гледзячы на вялікую колькасць незнаёмых людзей сабакі паводзілі сябе спакойна. Нават дазвалялі сябе прылашчыць, чым і карысталіся ўсе наведвальнікі. Ну а магчымасць сфатаграфавацца з любым сабакам дастаўляла і дзецям і сталым велізарнае задавальненне. З кожнага віду парод выбіралі лепшых, а потым ужо з іх – самага годнага. Пра свае ўражанні мы папрасілі распавесці галоўнага арганізатара і кіраўніка Гродзенскага грамадскага аб’яднання абласнога кіналагічнага цэнтру «Сатурн» Сідневу Анжэліну Віктараўну:

– Выставы ладзяцца ў нас 2 разы на год, а гэтая выстава стала юбілейнай – да 35-годдзя клубу. Сёлета мы запрасілі экспертаў вельмі высокага ўзроўню: Андрэя Кіслякова, старшыню «ўсёй нашай кіналогіі»; Пятра Кроў – вельмі вядомага оураундэра з Польшчы. Ён судзіць на выставах самага буйнога ўзроўню, на міжнародных выставах, сусветных кубках.

 

– Які прызавы фонд быў сёлета?

 

– Шмат каштоўных прызоў: тэлевізары, параваркі, электраімбрыкі, вялікая колькасць кубкаў. Галоўную каштоўнасць для ўдзельнікаў маюць менавіта кубкі, бо яны з’яўляюцца паказчыкам заслуг і дасягненняў сабак. У галоўным рынгу былі вельмі канкурэнтназдольныя сабакі. Вялікі пудзель, напрыклад, у нас выйграў мінулую выставу, а сёлета заняў ганаровае другое месца. Зараз перамог памяранцавы шпіц з Гродна, якога двойчы намініравалі на крафт. Гэта сур’ёзная намінацыя на буйных выставах, таму вельмі складана было абраць пераможцу.

 

– Ці плануеце вы ў хуткім часе праводзіць падобныя выставы?

 

– Наступная выстава будзе праводзіцца ў сакавіку. Хацелася б правесці ўзімку, але ў нас праблемы з падборам памяшкання. А калі ўсё будзе добра, то мы правядзем міжнародную выставу.

 

На працягу ўсяго конкурснага дня адчувалася добразычлівае і прыязнае стаўленне як з боку арганізатараў, так і паміж удзельнікамі конкурсу. Гаспадары сабак абмяняліся досведам, а гледачы маглі купіць сувеніры на памяць пра выставу.

     

>

«Якая прыгажуня! » здзіўляюцца хлопцы  

+    

Хто больш сумны?  

      

Нехта зусім голенькі, а нехта ўвесь час у футры  

Фота аўтара