Санака Самарасінха ў Гродне: не ўспрымайце ААН як Санта-Клауса
Як адзначыў сп. Санака Самарасінха (на здымку трэці зправа), у межах кампаніі плануецца прыцягнуць увагу ўладаў і грамадскасці да праблемаў людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі: гэта і людзі з інваліднасцю, і сталыя людзі, і вымушаныя ўцекачы з зонаў ваенных канфлікаў і г.д.
Таму ў межах кампаніі плануецца зладзіць выставы, кінапаказы, адукацыйныя і іншыя мерапрыемствы, з якімі сутыкаюцца гэтыя людзі. Фінальная версія праграмы мерапрыемстваў у Гродне будзе фармавацца з улікам прапановаў гарадзенскіх грамадскіх арганізацый.
– Калі людзі ў Беларусі будуць ведаць свае правы, а вы разам з імі станеце і будзеце змагацца за гэтыя правы – тады мы дасягнем поспеху – звярнуўся да прысутных высокі госць.
Рэагуючы на пытанні некаторых з удзельнікаў сустрэчы пра тое, чым канкрэтна ААН можа дапамагчы гарадзенцам (напрыклад, ці можа дапамагчы забяспечыць прадпрыемства, дзе працуюць людзі з аслабленым слыхам станкамі, ці дапамагчы ў паляпшэнні безбар’ернага асяроддзя для людзей з інваліднасцю) Санака Самарасінха адзначыў:
– Не ўспрымайце ААН як Санта-Клаўса, які прыносіць падарункі альбо як шапіто, якое пераязджае з месца на месца і дае канцэрты. Мы скіраваныя на тое, каб разам з вамі вырашаць важныя для вашых мясцовасцяў пытанні. Першым крокам у гэтым кірунку можа стаць шырокае агучванне і абмеркаванне гэтых пытанняў. Менавіта на гэта і накіраваная кампанія “Інклюзіўная Беларусь”.
У гэты ж дзень Санака Самарасінха сустрэўся таксама са старшынём гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімірам Краўцовым, а таксама кіраўніцтвам кампаніі “Контэ”.
У мінулым годзе у Гродне з размахам праходзілі мерапрыемствы, арганізаваныя ў межах Экспрэсу ААН. Запланаваная на сёлета імпрэза таксама мае мець маштабны характар.
Чытай таксама:
Дзень нараджэння ААН у Гродне адсвяткавалі вялікім канцэртам
У Гродна прыехаў Экспрэс ААН, але галоўную зорку гарадзенцы не ўбачаць
Сустракалі танцамі і спевамі: Гродна стаў першым прыпынкам цягніка ААН