“Гродна-93” саступіў “Віталюру”
Па ходу ўчарайшняй сустрэчы гарадзенцы, здаралася, вялі ў ліку з перавагай у 4 ачкі.
За 2 хвіліны да канцы гульні лік быў роўным 57-57, але канцоўка лепш атрымалася ў гасцей з Мінску, якія і перамаглі з лікам 64-60.
Адметнасцю гульні стала траўма аднаго з арбітраў, з-за чаго гульню далей абслугоўваў адзін суддзя.
Сёння ў спарткомплексе “Вікторыя” пройдзе другая сустрэча гэтых каманд.
В. Дрэма