Мой сябра Ровар

|

У класе «Пачынаючыя 1997-98 г.» перамог В. Карніцкі; у класе «Малодшыя дзяўчаты 1994 г. і маладзей» перамагла Е. Аляксеева; у класе «Малодшыя юнакі 1994 г. і маладзей» перамог П. Шыцік; у класе «Юнакі 1993-94 г.» перамог А. Пясецкі; у класе «Дзяўчаты 1993-94 г.» – А. Юшкавечуце. Неабходна адзначыць, што ўсе пераможцы выхаванцы СДЮШАР «Нёман». У класе «Эліта» (майстры і кандыдаты ў майстры спорта) перамог А. Бракк (Мінск).

Галоўная мэта спаборніцтваў – прапаганда здаровага ладу жыцця і папулярызацыя веласпорту. Мацнейшыя ўдзельнікі па выніках велакросу будуць адабраны ў склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці. Я пагаварыў з галоўным суддзёй спаборніцтва Аляксандрам Івановым, і ён паведаў, што такія мерапрыемствы будуць праходзіць рэгулярна, так як Упраўленне па фізічнай культуры, спорце і турызму Гродзенскага аблвыканкама («куратар» велакросу) плануе павялічыць аб’ём сродкаў, якія будуць укладацца ў дадзены від спорту.

Наступны велакрос плануецца чарговай восенню, але Аляксандр просіць не забываць пра «Крытычную масу» (гарадское згуртаванне веласіпедыстаў), рэйды якой стартуюць у апошнюю пятніцу кожнага месяца з Савецкай плошчы. Стракатая, рознакаляровая прыгажосць лесу, магчымасць дакрануцца і стаць непасрэдным удзельнікам свята здароўя, дапамаглі адначасова прыемна і карысна правесці ўікэнд аўтару.