РАЗВІВАЦЬ ТУРЫЗМ БУДЗЕМ ЗА ЕЎРАПЕЙСКІЯ ГРОШЫ

Днямі ў Гродне адчыніўся офіс праекта “Невядомая Еўропа”, прафінансаванага ў межах праграмы дабрасуседства Беларусі, Польшчы і Ўкраіны.

Адным з элементаў гэтага праекту і з’яўляецца адкрыццё турыстычна-інфармацыйнага цэнтру.

Супрацоўнікі цэнтру зоймуцца аналізам турыстычнага патэнцыялу рэгіёну, падрыхтуюць апісанне 180 км. водных, пешых ды роваравых маршрутаў.

Частка сродкаў праекту будзе накіравана на стварэнне парку актыўнага адпачынку (набыццё ровараў, байдарак, адсталяванне стаянак).

Каля 100 уладальнікаў аграсядзібаў і студэнтаў, якія навучаюцца турызму, пройдуць навучанне гэтай справе ў Польшчы.

У межах праекта, які будзе доўжыцца да верасня 2010 г., Беларусь атрымае 444 тыс. еўра.

В. Дрэма