“Лідскае бархатнае” – лепшае ў намінацыі “Піва цёмнае 12%”

|

Піва ацэньвалі не толькі прафесійныя дэгустатары, але і звычайныя спажыўцы.

На дэгустацыю было прадстаўлена піва вытворчасці Расіі, Беларусі, Украіны, Германіі.

Піва прадпрыемства “Піўзавод “Аліварыя” перамагло ў чатырох катэгорыях.

Першае месца ў катэгорыі “Піва светлае 11% атрымала піва “Гессер” вытворчасці кампаніі “Сябар”, лепшым 14%-м светлым півам стала “Александрыя” ААТ “Крыніца”.

Лепшым моцным 18-20% півам назвалі “Портэр Брэсцкі” (праўда аналагічнага імпартнага прадукта ў нашым продажы не знайшлося), а лепшым безалкагольным півам прызнанае “Абалонь безалкагольнае”.

Толькі адзін гатунак піва замежнай вытворчасці спадабаўся дэгустатарам больш за беларускае: нямецкае цёмнае нефільтраванае пшанічнае 12% піва “Паўланер”.

Акцыянернае таварыства “Лідскае піва” эксперты таксама парадавалі сваёй увагай: яно стала лепшым цёмным півам 12%.