Міжнародны дзень сталых людзей

|

У 1991 годзе Генеральная асамблея прыняла прынцыпы ААН у дачыненні да сталых людзей і заклікала ўрады краін уключыць іх у свае нацыянальныя праграмы, каб зрабіць паўнавартасным жыццё асобаў сталага ўзросту.

 

У гарадзенскай вобласці зараз жыве 152 чалавекі старэйшыя за сто год – 30 мужчын і 122 жанчыны. Усяго ў нашай вобласці 10600 чалавек, якія маюць больш за 85 год, і каля 80% з іх жанчыны. як паведамляе камітэт працы і сацыяльнай абароны Гарадзенскага аблвыканкама.

 

Больш за 2 млн 104,4 тыс. жыхароў Беларусі – маюць узрост большы за працаздольны, што складае 21,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, як паведамляюць у фондзе ААН у сферы народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі. Сярод рэгіёнаў рэспублікі максімальная ўдзельная вага сталых людзей у Віцебскай вобласці -23,7%, мінімальная – у Мінскай 19,1%.

 

У складзе працоўных рэсурсаў 303,5 тыс. працоўных старэйшыя за працаздольны ўзрост(4,9%). У Беларусі колькасць людзей, што маюць узрост больш за працаздольны, большая за колькасць дзяцей ва ўзросце да 18 год (1 млн. 785,4 тыс., ці 18,5% у структуры насельніцтва краіны).

 

Сусветная арганізацыя па ахове здароўя лічыць сталымі людзьмі тых, хто дасягнуў 65-гадовага ўзросту. Міжнародная арганізацыя працы – тых, хто выйшаў на пенсію. Для статыстычнага аддзела ААН сталы чалавек – той, хто перайшоў 60-гадовую мяжу. А згодна з прынятай у геранталогіі класіфікацыі да ліку сталых адносяцца людзі, ва ўзросце 60-74 год. Пасля 75 год – гэта людзі старэчага ўзросту, 90 – даўгавечнікі.

 

На пярэдадні Дня сталых людзей на Гарадзеншчыне праводзіўся месячнік па аказанні дапамогі пажылым грамадзянам. Сёння адбудуцца канцэрты ў клубах і дамах культуры раёнаў вобласці, а таксама ў дамах-інтэрнатах для сталых, бальніцах сястрынскага дагляду, і г.д. А таксама прйдзе шмат творчых акцый ў розных раёнах. У Бераставіцкім і Мастоўскім раёнах урачыcта павіншуюць сямейныя пары, якія пражылі разам больш за 50 год. У Ваўкавыскім раёне адбудзецца прэзентацыя складанкі вершаў сябраў клуба сталых людзей “Нам гады – не бяда!”. У Воранаўскім раёне наладзяць свята ўсіх пакаленняў “Бабулі і ўнукі”. У Гарадзенскім раёне адбудзецца дабрачынная акцыя “Ад чыстага сэрца” па зборы рэчаў і сродкаў гігіены для адзінокіх сталых людзей. У Зельвенскім раёне ўжо адкрылася выстава творчых прац інвалідаў “Наша творчасць – Вашым пражытым гадам”. Там жа заўтра адбудзецца фестываль “Мае гады – маё багацце”. У Смаргонскім раёне адкрыўся кампутарны кабінет для сталых людзей. Ва ўсіх раёнах адбудуцца рэтра танцы.

 

Па інфармацыі БелТА

Фота http://www.ami-tass.ru/data/Articles/SmallPhoto/40902.JPEG