Форум адкрыўся
У першым Міжнародным інвестыцыйным форуме ў Гародні прымаюць ўдзел прадстаўнікі Парка высокіх тэхналогій, навукоўцы, старшыні адміністрацый гарадоў-пабрацімаў, прадстаўнікі дзелавых асяродкаў і буйных прадпрыемстваў Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Германіі, Фінляндыі. Асаблівую актыўнасць пасля візіту Прэзідэнта Беларусі ў Літву праяўляюць прадстаўнікі літоўскіх дзелавых колаў.
Падчас форуму акрамя пленарнага паседжання пройдзе кантактна-аперацыйная біржа па трох накірунках: інвестыцыйным ўзаемадзеянні, развіцці гандлёва-эканамічных узаемаадносінаў і турыстычным узаемадзеянні паміж рэгіёнамі. На форуме плануецца падпісаць Дэкларацыю аб намерах па супрацоўніцтве ў рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства транспартнага супрацоўніцтва “Латвія-Літва-Беларусь”.
На адкрыцці форуму Барыс Казялкоў прэзентаваў Гародню як адзін з важнейшых эканамічных і культурных цэнтраў Беларусі. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу абласны цэнтр прыцягвае беларускіх і заемжных інвестараў.
На сёлетні форум удзельнікі ўскладаюць вялікія спадзяванні, чакаюць падпісання канкрэтных дамоваў, спадзяюцца, што ён будзе судзейнічаць актывізацыі міжнароднага супрацоўніцтва.
Па інфармацыі БелТА
Фота http://blog.grodno.net/wp-content/grodno33.jpg