Польскія сабакі супраць беларускіх кантрабандыстаў
На гэтым тыдні надрэсіраваныя сабакі знаходзілі незаконна перавозімыя цыгарэты ў аўтамабілях некалькіх беларусаў.
Службу на польскіх памежных пераходах вядзе каля ста спецыяльна падрыхтаваных для выяўлення цыгарэт і наркотыкаў сабак.
Звычайна гэта лабрадоры, нямецкія аўчаркі і бельгійскія тэр’еры. Дрэсіроўка такіх сабак доўжыцца тры месяцы, а несці службу яны могуць да 10 год.
Сабакі працуюць на стужбе і беларускай мытні. Гадаваннем іх займаецца кіналагічны цэнтр у Смаргоні.
В. Дрэма