Не ведаю як «тэхнічныя», але дакладна – «прафесійныя»

|

І выставы, і кірмашы цяжка апісваць. Як гаворыцца, лепш адзін раз убачыць, чым сто раз прачытаць. Магчыма, тым, хто не прысутнічаў на цэнтральных вуліцах Гродна падчас свята, спатрэбіцца гэтая фотасправаздача…

Прафесійна-тэхнічны каледж камунальнай гаспадаркі гатовы да выступу! Чамусьці ў шведскіх колерах…

Будучыя швачкі апранутыя з іголачкі! Са сваёй, зразумела

Вы тут стойце, як слупы, а мы патанчым

А я на гармоніку граю…

>

На фоне гарадскіх прастораў абжыліся турысты, нават кацялок на перакладзіне вісіць… Не хапае толькі вогнішча, але гэтага, верагодна, ратавальнікі не дазволілі

Гарадзенскія джунглі клічуць, а суддзі ўнізе зайздросцяць

Велаарыентаванне задача не з лёгкіх – куды ехаць адразу не зразумееш, ці наперад, ці назад…

Зазірнем на хвілінку ў Сярэднявечча. Усё ў іх па-сапраўднаму, акрамя плаката на другім плане і сметніцы на першым… А так – цалкам

Вось каго прадстаўляць не трэба!

Што б такое намаляваць?

Ну як жа сыйсці з кірмашу без стыльнай фрызуры…

 

Фота аўтара