Хібіны, дзе не заходзіць сонца

| Без катэгорыі

Запаляр’е ж беларусам звычайна здаецца нечым таямнічым і недасягальным, месцам, куды едуць альбо за вялікімі грашыма, альбо «матаць тэрмін» (згодна савецкай тэрміналогіі).

 

Тым не менш, купка гарадзенцаў вырашыла ў гэтым ліпені рвануць на поўнач, на тысячы кіламетраў за палярнае кола далей ад мітусні цывілізацый, каб адчуць веліч прыроды, пабыць з ёй сам на сам, дакрануцца да яе прыгажосці, падумаць пра сэнс жыцця, і прывесці на сваю Бацькаўшчыну пару бліскучых каменьчыкаў, успаміны ды экзатычны паўночны загар.

 

Прапануем вам фотарэпартаж чатырох гарадзенцаў з Хібінаў – гор на Кольскім паўвостраве, дзе раз на год на працягу месяца не заходзіць сонца.

>

Мядзвежагорск – сэрца Карэліі. Чыгунка – сродак сувязі з навакольным светам і адначасова стыль жыцця

Выміраючая расейская правінцыя з паўночным каларытам

Заходняя мяжа Хібінаў – воз. Імандра. Гульня свету і вады

Імхі цалкам адпавядаюць павольным запалярным рытмам

«Уперад, да невядомага!» – перавальнае сядло схавалася ў аблоках

   

Згодна з паданнем, у гэтай шчыліне   калісьці   загінуў атрад вікінгаў            

Хібінскія рачулкі цяжка перайсці  не замачыўшы ногі… Але магчыма

                       

Люстэрка возера стварае дакладную копію навакольнага пейзажу

Хібіны ўначы…

Кароткае запалярнае лета. Праз пару дзён большая частка снегу зыйдзе, а мы апынемся па той бок далёкіх вяршынь

       

Выведка. Заўтра – спуск з поўнай выкладкай Нулявы кіламетр на кантрольна-выратавальнай станцыі. Кожная дошчачка сімвалізуе чыюсьці радзіму

 

Маўклівая веліч паўночных гор

Засеяныя камянямі тутэйшыя азёры выглядаюць асабліва паэтычна

       

 Так ствараліся легенды пра  падземных                          жыхароў запаляр’я…

Тутэйшыя вятрыскі і ня так                                   скруцяць!    

 

Людзі на балоце. Высакагорным

Від на Імандру з гары Юдычвумчор – найвышэйшай кропкі Хібінаў. Справа – дэфармаваная трыянгуляцыя: вынік зменаў тэмператур ды няспынных вятроў

Вечар: аблокі «кладуцца спаць»

Канец падарожжа – выхад у прыгарады Кіраўска. Сутыкненне прыроды і цывілізацыі


Удзельнікі і фота: Юлія Віхарава, Аляксандр Кіркевіч, Аляксей Міневіч, Юры Седзянеўскі