БРАЦЬ ПРЫКЛАД З “ГАРАДНІЧАНКІ”

|

“Гродна-93” і ў другой хатняй сустрэчы саступіла сталічнаму “Віталюру”. Гэтым разам з лікам 78-87.

Нагадаем, што ў пятніцу госці перамаглі з лікам 60-64. У турнірнай табліцы чэмпіянату гарадзенская каманда ідзе 4-й.

А вось гандбалісткі “Гараднічанкі” сваіх заўзятараў толькі радуюць. У дзень закаханых гарадзенкі былі бязлітаснымі да дзяўчат з “Берасця” 41-13. Нашыя дзяўчаты па-ранейшаму ачольваюць турнірную табліцу чэмпіянату.

В. Дрэма