ЗА КАНТРАБАНДУ МОЖНА ПАЗБАВІЦЦА МАШЫНЫ
Арыгінальным спосабам спрабаваў правезці кантрабанду гарадзенец, якога перахапілі ў Брузгах.
Ён “нафаршыраваў” тытунём пусты корпус аўтамабільнага акумулятара і ўсталяваў яго на адпаведнае месца ў маторным адсеку. Для сілкавання аўтамабіля быў прыстасаваны іншы акумулятар, схаваны ў акустычнай сістэме ў багажніку.
Мытнікі, якія спынілі машыну пасля яе выезду з “зялёнага калідору”, здолелі выявіць тайнік, у якім аказалася 68 пачак цыгарэт.
Згодна з беларускім заканадаўствам, нават за такую мізэрную партыю кантрабанды яе перавозчык можа пазбавіцца свайго аўтамабілю.
В. Дрэма,
паводле tut.by