Недарэчная гасціннасць гарадзенцаў
Пасля чатырох запар паразаў у верасні футбольны “Нёман” меў добрую магчымасць рэабілітавацца.
У госці ў Гродна 4 кастрычніка прыехала перадапошняя каманда чэмпіянату – мікашэвіцкі “Граніт”.
На працягу ўсёй сустрэчы гаспадары мелі вялізную перавагу. Адзін Чумачэнка мусіў забіваць як найменш тройчы. Добры шанс адкрыць лік змарнаваў лепшы гулец сустрэчы Аляксей Сучкоў. Аднак “прабіць” “Граніт” хоць раз так і не ўдалося. Нічыя 0-0.
Гэты вынік адкінуў “Нёман” ужо на 10-е месца.
Гарадзенцаў абыйшоў сталічны МТЗ-РІПА, які жорстка разграміў у гасцёх “Смаргонь” (4-0). Другая каманда з Гарадзеншчыны цяпер ужо дакладна згубіць месца ў вышэйшай лізе.
Няўдалым атрымаўся хатні матч і для хакеістаў з “Нёмана“.
alt=”Нёман-Гомель” sub=”Нёман-Гомель” >
У прынцыповай сустрэчы з “Гомелем”, з якім гарадзенцы дзялілі трэцяе месца, гаспадары прайгралі ў нядзелю з лікам 0-3. Цяпер наперадзе (6 кастрычніка) гульня з не менш моцным кіеўскім “Сокалам“.
Прагназавана прайгралі і гандбалісты гарадзенскага “Кронана“. У суботу з лікам 22-43 яны саступілі адной з наймацнейшых каманд краіны – брэсцкаму БГК імя Мяшкова.
Фота Яраслава Ванюкевіча