Футбаліст “Нёмана” праламаў дзверы на стадыёне ў Віцебску

|

Першапачаткова гаспадары абвінавацілі ў варварскім учынку абаронцу “Нёмана” Кірыла Паўлючыка. Маўляў, той пасля выдалення з поля так знарваваўся, што праламаў дзверы ў “распраналцы”.

Днямі, аднак, на сайце віцебскага клуба з’явілася ўдакладненне, што праведзеная адміністрацыяй стадыёна праверка выявіла сапраўднага вінаватага. Ім аказаўся нападнік гарадзенцаў Дзмітрый Кавалёнак, аўтар гола “Нёмана” у гэтай сустрэчы.

Кіраўніцтва “Віцебска” прынесла прабачэнні Кірылу Паўлючыку і чакае з Гродна грошай на рамонт дзвярэй.

На здымку: Дзмітрый Кавалёнак (у зялёным) заўсёды вызначаўся спартыўнай злосцю на полі. Аказваецца, і па-за яго межамі эмоцыі таксама кіруюць часам нападнікам.

Фота Яраслава Ванюкевіча