Гродзеншчына займае трэцяе месца ў Беларусі па аб’ёме польскіх інвестыцый

|

Найбольш польскія інвестары супрацоўнічаюць з Брэсцкім рэгіёнам, на другім месцы – Мінск.

На Гродзеншчыне працуе 86 фірм з польскім капіталам, у Мінску – 134, у Брэсцкай вобласці – 228.

Другі сакратар пасольства Польшчы ў Беларусі Кшыштаф Янушкевіч паведаміў, што ў Гродзенскай вобласці больш за 23 міліёна долараў польскіх інвестыцый ва ўстаўны фонд ( у Брэсцкай – 77 міліёнаў).

У Гродна дзейнічаюць у асноўным невялікія фірмы з польскім капіталам, дзе беларускія партнёры звязаныя з замежнымі асабістымі альбо сямейнымі сувязямі.

На большасці такіх прадпрыемстваў працуе да 9 чалавек.

Найбольш польскіх інвестараў цікавяць у нас сферы ўпакоўкі (каля 78% інвестыцый), гандлю, вытворчасці вырабаў з гумы, пластмасы, выраб мэблі.

Магчыма ў хуткім часе на Гродзеншчыну прыйдуць і буйныя польскія інвестары: рыхтуецца сумесны праект па будаўніцтве вугальнай ТЭЦ у Зэльве, мадэрнізацыя ЛЭП Рось-Беласток.