Бульбы хопіць на ўсіх
Напалоханыя неўраджаем на бульбу гродзенцы спяшаюцца назапасіць яе на зіму, пакуль не падскочылі кошты.
Пры гэтым у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскаага аблвыканкама сцвярджаюць, што сёлета бульбы збяруць нават больш, чым у мінулым годзе.
На амаль пяці тысячах гектараў пры ўраджайнасці каля 207 цэнтнераў з гектара нарасло больш за 100 тысяч тон бульбы.
У Гродзенскім раёне ўраджайнасць яшчэ лепшая – 346 цэнтнераў з гектара.
Паглядзім, ці паўплывае гэта на кошты. Апошнюю бульбу на гродзенскіх дзяржаўных палетках скапаюць да сярэдзіны тыдня.