КРАІНА КІДАЕ СВАІХ ЧЭМПІЁНАЎ
У складаны для сябе час Іван застаецца яшчэ і без свайго асабістага трэнера. Абражаны прапанаваным яму заробкам у 370 тыс. рублёў Беларусь пакідае Сяргей Літвінаў, пад кіраўніцтвам якога Ціхан стаў трохразовым чэмпіёнам свету і прызёрам двух апошніх Алімпіяд у кіданні молата.
Непрыемнасці для Ціхана і Літвінава пачаліся пасля таго, як допінг-тэст Івана на Алімпіядзе ў Пекіне аказаўся станоўчым. МІжнародны Алімпійскі камітэт дыскваліфікаваў атлета на два гады.
Беларускія спартыўныя чыноўнікі ва ўвесь голас заяўлялі, што будуць падтрымліваць спарцмена, які збіраецца абскардзіць рашэнне пра дыскваліфікацыю ў Міжнародным спартыўным судзе. У Гродне нават распачаўся збор подпісаў у падтрымку Івана.
І вось стаў вядомы “кошт” падтрымкі, прапанаванай дзяржавай…
В. Дрэма