20617 працоўных на Гродзеншчыне сёлета працавалі ў скарочаным рэжыме
Найвышэйшы ў Беларусі ўзровень схаванага беспрацоўя зафіксаваны ў Мінску: 49757 супрацоўнікаў сталічных прадпрыемстваў са студзеня па жнівень працавалі няпоўны дзень.
Найменьш крызіс закрануў Віцебшчыну – у гэтым рэгіёне толькі 11771 чалавек сёлета вымушаныя былі працаваць у скарочаным рэжыме.
Усяго ў рэжыме часткова занятасці з пачатку года працавалі 308282 беларуса.
Найбольш вядомае схаваным беспрацоўем прадпрыемства Гродзеншчыны – шклозавод “Нёман”.
З-за незапатрабаванасці прадукцыі і, як вынік, адсутнасці сродкаў на заробкі, завод тры месяцы таму перайшоў на чатырохгадзінны працоўны дзень.
Нядаўна стала вядома, што частка працоўнага калектыва прадпрыемства будзе працаваць у такім рэжыме як мінімум да канца года.
Фота з сайта http://belapan.com/archive/2009/01/27/by_asipsou/