Наваградскі замак можа ўзняцца з руін

|

Сродкі міністэрства культуры плануе здабываць з прыбыткаў ад латарэі “Скарбніца”.

Сярод аб’ектаў-кандыдатаў на аднаўленне Павал Латушка назваў тры помніка архітэктуры Гродзеншчыны: Гальшанскі (XVI—XVII стст.), Наваградскі (X—XVIII стст.) і Крэўскі (XIII—XIV стст.) замкі.

Рэканструкцыя Наваградскага замку на думку міністра з’яўляецца прыярытэтнай.

Канчатковае рашэнне будзе прынята пасля ўзгаднення з Гродзенскім аблвыканкамам, Грамадскай назіральнай радай па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і супрацоўнікамі міністэрства.

У наступным годзе на рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў будзе выдаткавана каля 50 міліярдаў рублёў.

На здымку: Наваградзкі замак. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка з сайта http://commons.wikimedia.org