Свабоднае кіно ў Гродна

|

У стужцы “Свята на нашай вуліцы” Адам Галін паказвае падворак з некалькімі лавамі на вуліцы Сонечнай у Менску. На гэтых лавах размаўляюць, п’юць, спяваюць, танчаць, спрачаюцца, б’юцца, выклікаюць “хуткую дапамогу”, спрачаюцца з міліцыяй, выпраўляюць на шпацыр дзяцей, ядуць і зноў п’юць, спяць (часта пад лаваю) і яшчэ раз п’юць жыхары рабочага інтэрнату адной менскай фабрыкі.

Свята працягваецца круглы год. Цягам двух гадоў кінааператар глядзіць, смяецца, здзіўляецца, хвалюецца, сумуе і зноў смяецца, пазіраючы са свайго акна.

Змяняюцца поры года, праходзяць розныя святы, змяняецца надвор’е, але постаці на лаўцы заўсёды адны і тыя ж.

Гаспадар” – фільм пра майстра з Палесся Мікалая Тарасюка, які жыве ў пакінутай вёсцы на беларуска-польскім памежжы.

Тут, на ўскрайку Белавежскай пушчы, гаспадар цягам 40 гадоў выразае драўляныя фігуркі, стварае абразкі з мінулага вясковага жыцця, узнаўляе абрады, традыцыі, што ніколі не вернуцца.

Прагляд пачнецца сёння а 19 гадзіне па вуліцы Будзёнага 48а-44 у памяшканні ТБШ.

Паводле інфармацыі http://ruh-u-hrodna.livejournal.com